Петыцыя “За магчымасці для беларусаў свабодна вучыцца, працаваць, вандраваць і весці бізнес у Польшчы і краінах ЕЗ, спрашчэнне легалізацыі і працаўладкавання для беларускіх эмігрантаў”
Не – жалезнай заслоне паміж Беларуссю і Еўропай!
Санкцыі – толькі для адказных за вайну і рэпрэсіі!
Адкрытыя межы – для ўсіх беларусаў!

    Зварот да польскіх уладаў

    Да Прэзідэнта Рэспублікі Польшча,

    Прэм'ер-міністра, Сейму, 

    Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі,

    Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча

    Шаноўны спадар Прэзідэнт! Шаноўны прэм'ер-міністр! Чальцы Польскага ўрада і Сейма!

    Мы просім вас не зачыняць межы паміж Польшчай і Беларуссю – бо ад гэтага найперш церпяць простыя беларусы, а таксама палякі Падляскага ваяводства, просім аднавіць выдачу усіх відаў віз для беларусаў да узроўню 2020 года, адчыніць усе памежныя пераходы для пасажырскага руха і аднавіць пасажырскія авіяцыйныя і чыгуначныя зносіны, а таксама спрасціць працэдуру атрымання працоўных і гуманітарных віз. Асобна просім разгледзець магчымасць увядзення бязвізавага рэжыму для беларусаў.
    → Для беларусаў, якія жывуць у Польшчы:
    • удасканаліць механізм выдачы палітычнага прытулку, спрасціць працэдуру легалізацыі для эмігрантаў з Беларусі і  беларускіх ветэранаў, якія баранілі Ўкраіну,  для дзяцей беларусаў, якія жывуць у Польшчы;
    • правесці перагляд дакументаў,   патрэбных для працаўладкавання і навучання беларусам у Рэспубліцы Польшча, скараціць час  на правядзенне адміністрацыйных працэдур для легалізацыі;
    • выдаваць гуманітарныя візы не толькі  пацярпелым ад рэпрэсій, але і іх сваякам;
    • вырашыць праблему забеспячэння пенсіянераў з Беларусі, якія маюць афіцыйны статус ад Рэспублікі Польшчы.
    Беларусы ўдзячныя польскаму грамадству і ўладам за падтрымку і дапамогу беларусам і стварэнне спрыяльных умоў для беларускіх эмігрантаў.

    Агульная колькасць беларускіх грамадзянаў, якія жывуць у Польшчы — больш за 300 тыс. чалавек. Больш за 120 тысяч беларусаў працуюць і плацяць сацыяльныя ўнёскі ў Польшчы. Тут вучыцца больш за 12 тысяч студэнтаў з Беларусі.

    Сувязі з Еўропай для беларусаў — адзіная магчымасць захаваць нацыянальную ідэнтычнасць і незалежнасць. Магчымасць свабодна падарожнічаць, вучыцца, працаваць, весці бізнес у Польшчы і ЕЗ дапаможа ўмацаванню праеўрапейскіх настрояў і будучым рэформам.

    Санкцыі павінны дзейнічаць супраць тых, хто нясе адказнасць за рэпрэсіі. Але сёння ад закрыцця межаў, візавых абмежаванняў усё больш пакутуюць простыя беларусы і палякі Падляшскага ваяводства, а не беларускія ўлады.

    Мы таксама падтрымліваем прапанову пра стварэнне міжведамаснай працоўнай групы па пытаннях Беларусі і беларусаў з удзелам прадстаўнікоў беларускай эмігранцкай супольнасці.

    Збор подпісаў

    “За магчымасці для беларусаў свабодна вучыцца, працаваць, вандраваць і весці бізнес у Польшчы і краінах ЕЗ, спрашчэнне легалізацыі і працаўладкавання для беларускіх эмігрантаў”

    Увага! Запаўняйце форму на лацінцы!
    Грамадзянства:
    Згода на email-рассылку са зваротнай сувязью:
    *Націскаючы на кнопку, я даю згоду на апрацоўку маіх персанальных дадзеных для рэгістрацыі майго голасу ў зборы подпісаў у адпаведнасці з Рэгламентам (ЕЗ) 2016/679 Еўрапейскага парламента і Рады ад 27 красавіка 2016 г. пра абарону фізічных асоб у дачыненні да апрацоўкі персанальных дадзеных і вольнага струменя такіх дадзеных, а таксама скасаванні Дырэктывы 95/46 / EC (RODO).