Петыцыя “За магчымасці для беларусаў свабодна вучыцца, працаваць, вандраваць і весці бізнес у Чэхіі і краінах ЕЗ, спрашчэнне легалізацыі і працаўладкавання для беларускіх эмігрантаў”
Не – жалезнай заслоне паміж Беларуссю і Еўропай!
Санкцыі – толькі для адказных за вайну і рэпрэсіі!
Адкрытыя межы – для ўсіх беларусаў!

Зварот да чэшскіх уладаў

Да Прэзідэнта Рэспублікі Чэхія,

Прэм'ер-міністра, Парламента Чэшскай Рэспублікі,

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі,

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Чэхія

Паважаны Спадар Прэзідэнт!
Паважаны Спадар Прэм'ер-міністр!

Паважаныя сенатары і сенатаркі, члены палаты дэпутатаў Парламента Чэшскай Рэспублікі!

Мы, грамадзяне і грамадзянкі Беларусі, а таксама ўсе людзі добрай волі, звяртаемся да вас з просьбай аб урэгуляванні пытання аб нявыдачы віз беларускім грамадзянам і спыненні візавых абмежаванняў. Гэтыя меры наносяць сур'ёзны ўрон нашым грамадзянам, пазбаўляючы іх магчымасці свабоднага перамяшчэння, кантакту з роднымі і свабодным светам.
Пасля падзей жніўня 2020 года ў Беларусі не зніжаецца ўзровень рэпрэсій з боку дыктатара Аляксандра Лукашэнкі, які сфальсіфікаваў прэзідэнцкія выбары, каб захаваць уладу. Пасля выбараў рэжым жорстка здушыў мірныя пратэсты. Сярод ахвяр пратэстаў ёсць забітыя, параненыя, згвалтаваныя людзі. Дзясяткі тысяч чалавек былі затрыманыя і асуджаныя па палітычных артыкулах. Машына рэпрэсій не спыняе сваю працу і да сённяшняга дня.

Беларускі народ з'яўляецца закладнікам дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі, які кантралюе сродкі масавай інфармацыі і абмяжоўвае палітычныя свабоды, што робіць супраціў рэжыму немагчымым. Праводзяцца затрыманні людзей, якія ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту яшчэ ў 2020 годзе, працягваюцца арышты за негатыўныя каментары ў бок уладаў у сацыяльных сетках. Статус глабальнай свабоды ў Беларусі па версіі Freedom House налічвае 8 балаў са 100, наша дзяржава характарызуецца як несвабодная краіна без палітычных правоў і грамадзянскіх свабод.

Беларусы імкнуцца да дэмакратыі і свабоды, выказваюць салідарнасць з украінскім народам у яго барацьбе за незалежнасць і дэмакратыю. Беларускае грамадства не з'яўляецца агрэсарам у вайне ва Украіне, большасць беларусаў не падтрымліваюць агрэсіўную палітыку і вайну, аднак адкрыта супрацьстаяць гэтаму практычна немагчыма. Доказам гэтага могуць служыць рэпрэсіі супраць аўтараў антываенных каментароў у сацыяльных сетках, а таксама крымінальныя тэрміны за данаты ВСУ. Рэжым Лукашэнкі даў сваю тэрыторыю для расейскіх войскаў і толькі ён нясе за гэта адказнасць. Таму санкцыі павінны быць накіраваныя на рэжым і яго саўдзельнікаў, а не на мірных беларусаў.

Дзеянні рэжыму Лукашэнкі супраць беларусаў з'яўляюцца грубым парушэннем правоў чалавека. Мы просім вас выкарыстаць свой уплыў, каб аказаць ціск на рэжым Лукашэнкі і дамагчыся спынення рэпрэсій супраць беларускага народа.

Еўрапейскія візы актуальныя для беларускага грамадства, падаючы магчымасць пакінуць краіну ў сітуацыі палітычнага і гуманітарнага крызісу. Большасць беларусаў або членаў іх сем'яў трапілі пад рэпрэсіі. Лукашэнка наўпрост пагражае сваякам людзей, якія пакінулі Беларусь у сувязі з палітычнай сітуацыяй.

Мы верым, што чэшскі народ, які мае багатую гісторыю барацьбы за свабоду і дэмакратыю, як ніякі іншы еўрапейскі народ зразумее нашу просьбу па аднаўленні выдачы віз беларусам. Мы заклікаем вас да справядлівага і чалавечнага падыходу ў гэтым пытанні, які ўлічваў бы інтарэсы нашых грамадзян і спрыяў бы ўмацаванню дэмакратычных каштоўнасцяў у рэгіёне.

Мы просім вас:
  • Перагледзець закон аб забароне віз для грамадзян Беларусі.
  • Дазволіць беларусам атрымліваць турыстычныя, гуманітарныя і працоўныя візы.
  • Працягнуць выдачу гуманітарных віз пацярпелым ад рэжыму беларусам і пачаць выдачу віз іх сваякам.
  • Спрасціць магчымасці легалізацыі для беларусаў, у тым ліку, павялічыць тэрмін дзеяння cestovní průkaz totožnosti для беларусаў з 6 месяцаў да 1 года.

Збор подпісаў

“За магчымасці для беларусаў свабодна вучыцца, працаваць, вандраваць і весці бізнес у Чэхіі і краінах ЕЗ, спрашчэнне легалізацыі і працаўладкавання для беларускіх эмігрантаў”

Увага! Запаўняйце форму на лацінцы!
Грамадзянства:
Згода на email-рассылку са зваротнай сувязью:
*Націскаючы на кнопку, я даю згоду на апрацоўку маіх персанальных дадзеных для рэгістрацыі майго голасу ў зборы подпісаў у адпаведнасці з Рэгламентам (ЕЗ) 2016/679 Еўрапейскага парламента і Рады ад 27 красавіка 2016 г. пра абарону фізічных асоб у дачыненні да апрацоўкі персанальных дадзеных і вольнага струменя такіх дадзеных, а таксама скасаванні Дырэктывы 95/46 / EC (RODO).